Зміцер Вайцюшкевіч працягвае бурную гастрольную актыўнасць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Найбліжэйшым часам чакаюцца чатыры канцэрты артыста.
Халоднымі лютаўскімі днямі вакаліста, аўтара музыкі, аранжыроўшчыка і музыкі Змітра Вайцюшкевіча можна будзе ўбачыць і пачуць на сцэнах Зялёнага Бору, Гародні, Лагойску і Бярозаўкі, радзімы аўтара. Былы ўдзельнік гуртоў “Палац” і “Kriwi”, а цяпер лідар і ідэйны натхняльнік “WZ-Orkiestra” выканае як даўнія песні, так і новыя, эксклюзіўныя кампазіцыі.
19 лютага
пасёлак Зялёны Бор, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць
Дом культуры
19.00
22 лютага
Гародня
Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
19.00
Квіткі 10 000 і 15 000
Даведкі: + 375 (152) 74-59-30, + 375 (152) 74-59-27
24 лютага
Лагойск, Мінская вобл.
Дом Адпачынку састарэлых і інвалідаў
12.00
Уваход вольны
25 лютага
Бярозаўка, Дом культуры
Гарадзенская вобл., Лідскі р-н., г. Бярозаўка
Пачатак – 18.00
Уваход – 4000