Змітру Дашкевічу прысудзілі 15 сутак арышту

Пра гэта паведаміла яго жонка Наста на сваёй старонцы ў Facebook.


oies7n592y1zh4pa16l5owgo9ukw8232.jpg

ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале напісаў пра затрыманне Змітра Дашкевіча і паведаміў, што на актывіста «сабраны матэрыял для прыцягнення яго па артыкуле 342 КК РБ, таксама ідзе праца па кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальванні нянавісці праз адміністраваныя інтэрнэт-супольнасці».

23 сакавіка дома ў Змітра і Насты Дашкевічаў адбыўся ператрус. Забралі ўсю тэхніку. Наста засталася на свабодзе, а Змітра затрымалі і даставілі на Акрэсціна.

У Змітра і Насты трое дзяцей, яны чакаюць чацвёртага.