• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.10.2018 | Конкурсы

Змяніць свет, атрымаць iPhone Xs і паехаць на TEDx у Аўстрыю: аб’яўлены новы конкурс для старшакласнікаў velcom YOUTH

У Беларусі аб’яўлены конкурс праектаў velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. У навучэнцаў 10-11-x класаў будзе магчымасць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе тэме. Лепшыя з лепшых выступяць на [email protected] і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

velcom-YOUTH

Згодна з палажэннем, падлеткам неабходна прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў конкурсу: тэхналогіі, культура, інклюзія. У іх будзе магчымасць прыняць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта відэаролік, які ацэніць журы конкурсу. 10 фіналістам будзе прапанавана прыняць удзел у выніковай канферэнцыі [email protected] і прэзентаваць сваю ідэю ў выглядзе публічнага выступу.

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе будзе праходзіць з 15 кастрычніка па 11 лістапада 2018 г. У заяўцы трэба пазначыць тэму выступлення і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе velcom YOUTH. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы 10-11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе заяўкі будуць разгледжаны, і будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступных этапаў праекта.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

«Сёння мы можам назіраць змяшчэнне акцэнтаў ад традыцыйных форм навучання ў бок інтэрактыўных метадаў, ад рашэння агульнаадукацыйных задач у бок ранняга выяўлення і развіцця прафесійных і так званых надпрафесійных навыкаў: умення ладзіць камунікацыю, працаваць у камандзе, эфектыўна планаваць сваю дзейнасць. Праект velcom YOUTH дапаможа сённяшнім школьнікам знайсці найбольш эфектыўны шлях да паспяховай самарэалізацыі і зрабіць першыя крокі ў гэтым напрамку», – адзначае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Павел Ліс.

Кампанія velcom плануе арганізаваць падтрымку ўдзельнікаў праекта на ўсіх яго этапах у выглядзе масавых інтэрактыўных анлайн-заняткаў па  тэмах «Мастацтва прэзентацыі», «Аратарскае майстэрства», «Майстэрства лідара». Яны пройдуць у выглядзе воркшопаў на вялікай пляцоўцы з трансляцыяй на бясплатным адукацыйным канале лічбавага тэлебачання VOKA – «VOKA YOUTH». Спікерамі выступяць заснавальнікі выбітных беларускіх стартапаў і прафесіяналы ў адпаведных галінах, у тым ліку прадстаўнікі кампаніі velcom.

«У сучасным свеце межы паміж краінамі робяцца ўсё больш умоўнымі – калі гаворка ідзе пра зносіны, абмен ідэямі, пошук месца атрымання вышэйшай адукацыі ці працаўладкавання. З дапамогай праекта velcom YOUTH мы вырашылі прадэманстраваць падлеткам магчымасці для рэалізацыі іх патэнцыялу – і адначасова паказаць, што ідэі, народжаныя ў Беларусі, могуць з цікавасцю ўспрымацца па-за яе межамі і нават змяняць да лепшага свет на глабальным узроўні», – заўважае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

З 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і доказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на [email protected]

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з лепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве [email protected] у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным напрамку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Даведка:

Гісторыя TED:

TED (ад англ. technology, entertainment, design – тэхналогіі, забавы, дызайн) – сусветна вядомы фармат канферэнцый, першая з якіх адбылася ў 1984 годзе ў ЗША. Іх місія – распаўсюджанне і прасоўванне ўнікальных ідэй. Сярод вядомых удзельнікаў TED-канферэнцый – Сціў Джобс, Сцівен Хокінг, Біл Клінтан і інш.

TEDx – праект TED, які дазваляе асобным людзям ці групам людзей праводзіць незалежныя канферэнцыі ў фармаце і па ліцэнзіі TED.

Гісторыя TEDx у Беларусі:

  • Першае мерапрыемства ў фармаце TEDx у Беларусі адбылося ў 2009 г. З тых часоў было праведзена 7 лакальных мерапрыемстваў.
  • Канферэнцыя TEDxMinsk 2018 аказалася самай вялікай за гісторыю іх правядзення ў Беларусі па колькасці гледачоў, выступленняў і ўдзельнікаў.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип