• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.11.2022 | Грамадства Гісторыя

У Вілейцы знайшлі на беразе ракі боепрыпас XIX-XX стагоддзя. Гісторыкі: экспанат рэдкі

Мясцовы жыхар, шпацыруючы ўздоўж пляжа ля Віліі, на беразе, які абсяпаўся, выявіў рарытэт. Гісторыкі высветлілі, што гаворка ідзе пра вельмі рэдкі ўзор рускага артылерыйскага боепрыпасу мяжы XIX-XX стагоддзяў, піша «Мінская праўда».


206.jpg
Фота: з архіва Вілейскага краязнаўчага музея

— Знаходка — нішто іншае як гільза ад снарада. Чалавек, які яе знайшоў, пажадаў застацца ананімным, але перадаў рарытэт музею. Гэта сапраўды ўнікальная рэч і пра яе гісторыю інфармацыі няшмат. Але сёе-тое нашы навуковыя супрацоўнікі высветлілі, — сказаў дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Ігар Кіцікаў.

207.jpg
Гармата

Цікаўва, што на фланцы знаходкі акрамя кляйма завода вытворцы, нумара партыі і года вырабу, навуковыя супрацоўнікі выявілі якар. У гісторыкаў узнікла пытанне: як пад Вілейкай апынуўся снарад, які прымяняўся на флоце.

— Гісторыя такая: для барацьбы з міннымі катэрамі ў 1875-1885 гадах Марское ведамства закупіла за мяжой некалькі тыпаў малакаліберных хуткастрэльных гармат, у тым ліку і 47-мм гарматы Гочкіса. Гэта наразная казназарадная хуткастрэльная карабельная гармата, распрацаваная ў 1885 годзе французскай фірмай Hotchkiss et Cie. Арыгінальная назва — Canon Hotchkiss à tir rapide de 47 mm. Падобная прылада камплектавалася рускімі і французскімі чыгуннымі і сталёвымі гранатамі (1,5 кг, вага СТСТ каля 0,02 кг — заўв.). Першая такая гармата была набытая ў 1883 годзе, а праз год 47-мм гарматы Гочкіса выпрабоўваліся на крэйсеры «Афрыка», — удакладніў Ігар Кіцікаў.

Руска-японская вайна паказала неэфектыўнасць гэтых гармат у якасці супрацьміннай артылерыі. І неўзабаве 47-мм гарматы паступова сталі здымаць з караблёў.

208.jpg
Вілейка ў гады Першай сусветнай

Успомнілі аб іх пазней: падчас Першай сусветнай вайны, асабліва з 1915 года, калі яна набыла пазіцыйны характар, і войскам патрэбна была надзвычай лёгкая і з высокай дакладнасцю стральбы траншэйная гармата. Як вядома з гісторыі, у гады Першай сусветнай вайны ў баях з 23 па 26 верасня 1915 года за горад і станцыю Вілейка сур’ёзна пацярпела. Нямецкія войскі ўварваліся ў Вілейку з боку мястэчка Куранец. Многія ратаваліся ўплаў праз Вілію. Германская акупацыя працягвалася шэсць дзён. 23 верасня 1915 года рускае войска выбіла немцаў з горада. Гэты дзень у гісторыі лічаць днём вызвалення Вілейкі. Падзеі цалкам тлумачаць, як рарытэт мог апынуцца на беразе ракі.

— Унікальная знаходка папоўніла фонды музея. Шырокай публіцы экспанат пакажуць на бліжэйшай тэматычнай выставе, прысвечанай падзеям Першай сусветнай вайны, — сказаў на заканчэнне Ігар Кіцікаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип