На праваслаўных могілках каля касцёла Святога Мацвея ў Аколіцы Мінскага раёна выпадкова адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча, піша тэлеграм-канал «Спадчына».
Крыніца: старонка ў Фэйсбук Паўла Каралёва
Мікалай Фёдаравіч Турчановіч быў настаўнікам маладога Івана Луцэвіча ў Бяларуцкім народным вучылішчы, якое будучы паэт скончыў у 1898-м годзе. Мікалай Фёдаравіч Турчановіч ведаў замежныя мовы і меў багатую на той час бібліятэку, якой дазваляў карыстацца Івану.
Дарэчы Мікалай Турчановіч з’яўляецца дзедам па лініі маці вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Міхайлавіча Юрэвіча.
Помнік хоць і даглядаюць людзі, але выглядае ён разбураным: абеліск ляжыць на пастаменце, на якім мусіў бы стаяць.
Крыніца: старонка ў Фэйсбук Паўла Каралёва
«Здесь покоится народный учитель Николай Фёдорович Турчанович. Умер 8 апреля 1911 г. на 62 году жизни. Память жены и детей».