Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Чалавек, які прысвяціў сваё жыццё Беларусі і якога сапраўды можна смела назваць сапраўдным бацькам беларусаў — хто гэта? У чарговым выпуску «Хрусь і папалам» Валера Руселік расстаўляе кропкі ў яскравай, багатай і часам нават супярэчлівай біяграфіі чалавека, якога ведае літаральна кожны беларус! Сяргей Мікалаевіч нервова выцірае з ілба пот...
Хрусь і папалам!