Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Гібель Янкі Купалы — найбольшая таямніца беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Хто, як і за што забіў паэта? А можа, Купала выжыў? Ці памёр значна раней за 28 чэрвеня 1942 года? Сталін, Берыя, Брэжнеў, Суслаў, Быкаў, Барадулін, Вазнясенскі... усе сустракаюцца на старонках рамана Някляева, як на вялікіх памінках. Дэтэктыў стае фарсам, а фарс пераўтвараецца ў пекла.
Раман «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева — у нашым відэа.