• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.04.2022 | Грамадства Тэатр

З тэатра ў Віцебску звольнілі рэжысёра забароненага раней спектакля. Там гучала «Жыве Фландрыя!»

21 лістапада 2021 года ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) адбылася прэм’ера спектакля «Ціль». Але адразу пасля прэм’еры спектакль быў забаронены, затым былі звальненні ў калектыве. Цяпер пасады пазбавіўся і рэжысёр гэтай пастаноўкі Міхаіл Краснабаеў — яму не працягнулі кантракт. Пра гэта найбуйнешаму беларускаму парталу (прызнаны «экстрэмісцкім») паведамілі чытачы і на ўмовах ананімнасці пацвердзілі супрацоўнікі тэатра.


86.jpg

Міхаіл Краснабаеў працаваў у віцебскім тэатры практычна ўсё жыццё. Ён нарадзіўся ў 1960-м у Шчучынскім раёне, вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры (цяпер БДУКМ) і Тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер БДАМ). Пасля заканчэння апошняга Краснабаеў у 1985-м прыйшоў у Коласаўскі тэатр і да 2004 года быў яго акцёрам. Затым перайшоў на пасаду рэжысёра, з 2017 года працаваў мастацкім кіраўніком калектыву.

Сярод яго пастановак — «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Леаніды не вернуцца да Зямлі» паводле раманаў Уладзіміра Караткевіча.

У мінулым годзе Міхаіл Краснабаеў падрыхтаваў да 95-годдзя тэатра спектакль «Ціль», пастаўлены па п’есе расійскага драматурга Рыгора Горына. Той напісаў яе на аснове знакамітага рамана бельгійскага пісьменніка Шарля дэ Кастэра «Ціль Уленшпігель» аб барацьбе фламандцаў супраць іспанскага панавання ў XVI стагоддзі, якая завяршылася вызваленнем сучасных Нідэрландаў.

На прэм’ерным паказе прысутнічала кіраўніцтва Віцебскай вобласці, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры: міністр Анатоль Маркевіч і начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Ірына Дрыга. Пасля заканчэння паказу чыноўнікі ўручылі акцёрам і супрацоўнікам тэатра ўзнагароды, прамовілі хвалебныя прамовы ў гонар юбілею калектыву. Але сам спектакль ім не спадабаўся. Як распавялі на ўмовах ананімнасці супрацоўнікі ўстановы, асаблівае раздражненне ў гасцей выклікалі выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і выкрыкі са сцэны «Жыве Фландрыя!» (Віцебскі тэатр працуе на беларускай мове).

Адзначым, што ў арыгінальнай п’есе Горына прысутнічала такая фраза.

Что за сладостный край, где всего через край,

Где полно и жратвы, и питья!

Так что, черт побери, знай живи, пей да жри,

И да здравствует Фландрия!

«Да здравствует» на беларускай мове гучыць як «Жыве». Але ў выніку спектакль знялі з рэпертуару.

З 1 снежня 2021 года быў разарваны кантракт з дырэктарам тэатра Аляксандрам Старых.

Таксама са студзеня 2022 года з тэатра былі звольненыя акцёры Юлія Крашэўская і Арцём Герак. Апошні граў адну з вядучых роляў у апальным спектаклі (ён выканаў ролю караля Філіпа). Крашэўская сыграла ў пастаноўцы ролю другога плана. Таму «Ціль», верагодна, стаў толькі падставай для іх звальнення.

пераклад «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў. «Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы віртуальны праект у рамках сумеснай ініцыятывы з Беларускім...

valiancina_shauchenka
Афіша Музыка

Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»

15-16 ліпеня ў другі раз ва ўрочышчы Барык ля Гарадка адбудзецца Фестываль Абуджаных «Tutaka». Мэта фестывалю — выказаць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля». Нагадаем: раніцай...

Апошнія навіны

    Музыка
    У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    Гісторыя Літаратура
    Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне
    Афіша Музыка
    Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»
    Грамадства
    Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»
    Грамадства
    Святлана Алексіевіч падпісала Зварот да чалавечнасці
    Грамадства
    Крытык Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва»
    Грамадства
    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
    Грамадства
    «Носьбітам каштоўнасцяў свабоды з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць і гэта бачна ва Украіне і Беларусі»
    Літаратура
    Алексіевіч прадказала ўсё. Новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра «Цынкавых хлопчыкаў»
    Грамадства Літаратура
    «Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна
    Грамадства
    Менская ўрбаністычная платформа праводзіць бясплатныя кансультацыi для дваровых супольнасцяў
    Грамадства Гісторыя
    Чапаеў. Вяртанне савецкага святога
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?
    Культура Грамадства
    «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    Музыка Беларусы свету
    Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак

Афіша

  • 24.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

  • 24.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 24.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 24.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 24.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 24.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 24.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 24.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM