Конкурс праектаў на стварэнне помніка У.Мулявіну падоўжаны да 17 лютага (+відэа)
Конкурс эскізных праектаў на стварэнне помніка Уладзіміру Мулявіну ў Екацярынбургу падоўжаны да 17 лютага. Помнік народнаму артысту СССР будзе ўстаноўлены ў цэнтры Екацярынбурга на алеі, якая вядзе да білетных кас кінаканцэртнага тэатра “Космас”. У гэтай тэатральнай зале ансамбль “Песняры” выступаў больш за два дзясяткі гадоў. Згода на ўстаноўку помніка атрымана ад Прэзідэнта Беларусі, губернатара Свярдлоўскай вобласці і мэрыі Екацярынбурга. Удзельнікамі конкурсу могуць...