У жытнёвым полі паміж вёскамі Таль і Ператок гэты цуд прыроды адшукаць нескладана, арыенцірам служыць бяроза. Любанскія краязнаўцы паклапаціліся, каб да каменя ставіліся як да святыні, і прымацавалі мармуровую шыльду — ахоўны знак. А з дарогі на камень скіроўвае шыльда. Гэта клопат уладальніка тэрыторыі — прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Таль-агра”. Тэкст цалкам. 34453
На Любаншчыне ў вёсках Камуна і Малыя Гарадзяцічы адзначылі Русальле. Русальле – гэта паганскае сьвята, зьвязанае з культам русалак. Яно завяршае сабою вясновы пэрыяд, які прыпадаў на час маладога вяснова-летняга буяньня расьліннасьці. Паводле павер’яў, у гэты час русалкі маглі выходзіць з вады і наведваць вёскі, гуляць па палях. Тэкст і фотарэпартаж цалкам. 34232
Музычна-танцавальныя вечарыны з удзелам дудара Змітра Сідаровіча і фальклорнага ансамбля ”Верабейкі” пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі адбыліся ў Доме культуры пасёлку Обчын Любанскага раёну і Доме культуры г. Любань Мінскай вобласці 23 студзеня. Гэтыя вечарыны задуманыя як рэгулярныя мерапрыемствы культурна-адукацыйнага характару, якія арганізатары маюць праводзіць у школах і дамах культуры Любанскага раёну. Падчас вечарын гледачы-ўдзельнікі пазнаёміліся з беларускай дударскай традыцыяй, адчулі...
Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць шэраг сустрэчаў на Любаншчыне ў Мінскай вобласці 3 снежня. Спачатку творцы завітаюць у СШ в. Дарасіно ў 9.30; у 10.45 паэты ўжо будуць выступаць у СШ. в. Смольгава; у 12.00 паэтычны дуэт правядзе сустрэчу у СШ в. Касцюкі; а ў 13.00 і 14.00 – перад школьнікамі 5–6 і 11 класаў СШ №3 г. Любань. Паэтычныя сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 20638
Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” наведалі вясковыя школы на Любаншчыне 8 кастрычніка. Творчы візіт у Любанскі раён пракаментаваў Эдуард Акулін: “Усе чатыры выступы на Любаншчыне прайшлі найлепшым чынам і сабралі велізарную колькасць слухачоў – каля сямісот. Урэчанская школа № 2 нават не змагла змясціць усіх ахвотных спаткацца з беларускай паэзіяй і песняй, і таму сустрэча адбылася ва Урэчанскім доме культуры. Найбольш запомнілася апошняя сустрэча...
Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць шэраг культурніцкіх сустрэч у вясковых школах Любанскага раёну Мінскай вобласці 8 кастрычніка. Урэчанская СШ №1 прыме паэтаў а 9-й. Ва ўрэчанскай СШ №2 сустрэча распачнецца ў 10.30. СШ вёскі Талька будзе рада бачыць паэтаў а 12-й. А Сарачынская СШ распачне сустрэчу ў 13.30. Культурніцкія сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 15589