17 лютага ў гімназіі № 2 горада Слуцка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Творчая сям’я прэзентуе свае кнігі для дарослых і дзяцей старшакласнікам. У тыдзень роднай мовы Аксана і Яраш шчыра адкажуць на пытанні пра шчасце і праблемы адной беларускамоўнай сям’і. Імпрэза пройдзе а 13 гадзіне па адрасе: вул. Жукава, 9. 132228