Смалявічы

Адзіны помнік Св. Валянціну на Беларусі

У дзень 560-годдзя горада Смалявічы, у парку каля капліцы святога Валянціна ўрачыста адкрылі манумент заступніку ўсіх нарачоных У дзень 560-годдзя горада Смалявічы,...

05.11.2008

Еўропа + /Беларусь –

... я ня бачыў, каб расіяне сьпявалі разам з намі на беларускай мове. Гэта было вельмі прыемна» Гурт «Акропаль» з’явіўся ў 2001 годзе у горадзе Смалявічы, удзельнічаў у канцэртах у Жодзіна, Барысаве, Горках, Крэве, Менску і ў Сягежы (Расія). На ліку ў музыкаў тры праграмы: «Фабрыка мяккіх ...

22.10.2008

Смалявіцкія DJs з праекту Hanz& Gruber заваёўваюць увагу аматараў электроннай музыкі

Электра-хаўс праект Hanz&Gruber створан на пачатку 2006 года. Мэта дзейнасьцi праекта – гэта стварэнне i пасоўванне якаснай электроннай танцывальнай музыкi на Беларусi i за яе межамi. Трэкi ад Hanz&Gruber гучаць у сэтах некаторых з Dj-яў замежжа, часам некаторыя з трэкаў з’яўлялiся ў радыё-эфiрах лепшых DJ-яў краiн СНД i Еўропы. У планах Hanz&Gruber не толькi стварэнне музыкi. У апошнi час яны актыўна выступаюць як DJ-гурт. Выступы пабудаваны у новым для Беларусi стылi – DJ LIVE...

07.10.2008

Прэзэнтацыі “Сямі камянёў” прайшлі ў Смалявічах і ў Віцебску

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшлі прэзентацыі фэнтэзі рамана “Сем камянёў” ў смалявіцкай гімназіі і ў Віцебску. Сустрэча ў Смалявічах была асабліваю: цікаўнасць дзяцей, неабыякавасць настаўнікаў і дырэктаркі гімназіі стварылі надзвычай прыязную атмасферу. Дзеці задавалі пытанні, расказвалі пра тое, што пішуць самі, удзельнічалі ў віктарыне з прызамі ад “Будзьма беларусамі!”. Музычная частка сустрэчы стала сапраўдным фурорам, калі за домру ўзяўся саліст гурта Recha Андрусь Такінданг....

10.02.2016

Паэтэса Вера Буланда выступіла ў Смалявічах

19 сакавіка 2015 года адбыўся выступ паэтэсы Веры Буланда перад вучнямі 6, 7 класаў у Смалявіцкай раённай гімназіі Мінскага раёна. Гімназісты парадавалі пісьменніцу сваёй любоўю да беларускай мовы, культуры, прыгадалі ранейшую сустрэчу з Верай Аляксандраўнай, нават пахваліліся, якія памятаюць яе вершы, чым усцешылі госцю. Мала таго, яны самі пішуць вершы. Напрыклад, вучань 6 класа Яблонскі Елісей прачытаў некалькі сваіх вершаў, у якіх ён перадае свае перажыванні ад мінулай Вялікай Айчыннай вайны...

20.03.2015

Што такое патрыятызм?

 24 лютага адбылася сустрэча з паэтэсай Верай Буланда ў СШ № 97 горада Мінска, а 25 лютага – з выхаванцамі Пліскай СШ Смалявіцкага раёна. Што такое патрыятызм, як мы павінны адносіцца да Радзімы, да мовы, культуры – гэтыя і шмат якія яшчэ пытанні абмяркоўваліся з вучнямі СШ № 97 і выхаванцамі Пліскай СШ Смалявіцкага раёна. Вучаніца Пліскай СШ Крысціна прачытала верш Веры Буланда “І мы вайну перажылі…” Неўпрыкмет гутарка была скіравана да тэмы мінулай вайны, яе герояў, спадарыня Вера распавяла пра...

30.03.2014

Вера Буланда правяла літаратурную віктарыну для самахвалавіцкіх школьнікаў

“Я не паэта, о, крый мяне, Божа…” – напачатку сваёй творчасці так сціпла і асцярожна гаварыў пра сябе народны паэт Беларусі Янка Купала. Чаму размова пачалася з творчасці гэтай геніяльнай асобы? На першы і другі выступы Веры Буланда, якія адбыліся 11 красавіка 2013 года ў Самахвалавіцкай сярэдняй школе, сабраліся вучні 8-9 класаў. На ўроках беларускай літаратуры гэтымі днямі якраз вывучаецца творчасць народнага песняра Беларусі. І таму па ўзаемнай дамоўленасці з выхаванцамі была праведзена літаратурная...

16.04.2013

Вера Буланда выступіць у Смалявічах і Дзяржынску

18 красавіка паэтка Вера Буланда выступіць у Смалявіцкай сш №1 перад вучнямі 6 класаў. Пачатак сустрэчы а 13 00 і а 14 00. 23 красавіка паэтку чакаюць у Дзяржынску,  дзе а 14 00 адбудзецца сустрэча Веры Буланды з  вучнямі і настаўнікамі гімназіі №1. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 71365

18.04.2013

Вера Буланда выступіла на дні роднай мовы ў Смалявічах

У Смалявіцкай сярэдняй школе №1 у канцы лютага і пачатку сакавіка праходзілі дні беларускай мовы і культуры. Адным з мерапрыемстваў стала сустрэча з паэткай Верай Буланда. Паэтка выступала ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Вера Буланда пагутарыла з вучнямі пра паэзію на беларускай мове, пачытала ўласныя вершы і творы іншых аўтараў: Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Максіма Багдановіча. Пяцікласнікі даведаліся, што каб пісаць вершы, трэба спачатку добра валодаць мовай. З сталі...

14.03.2013

Вера Буланда завітала ў гімназію г. Смалявічы

“Свята паэзіі” – так аб’яўлена было яшчэ за некалькі дзён да прыезду Веры Буланда ў гімназію ў Смалявічах. Яркае свята адбылося 26 лютага 2013 года. У прасторнай канцэртнай зале адбылося сур’ёзна падрыхтаванае мерапрыемства, на якім гучалі песні на словы беларускіх аўтараў, цымбалы радавалі слухачоў прыгожымі мелодыямі, і, вядома ж, чыталіся вершы аб Радзіме, мове, беларускай культуры. Увогуле беларуская мова гучала ўвесь час. Яна працягнулася потым у размове з настаўнікамі, прагучалі  вершы – не...

12.03.2013
1 2 3
4