Нядаўна кампанія “Будзьма беларусамі!” зладзіла грамадскую дыскусію “Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?” , дзе жыхары Бабруйска абмяркоўвалі візуальнае аблічча горада. Выявілася, што далёка не ўсе бабруйчане ў захапленні ад процьмы баброў-скульптур, малюнкаў, дэталяў вулічнай агароджы. Пры гэтым сам горад мае глыбокую гісторыю, чым вядомы нават за мяжой, а ў самім горадзе гэта амаль не адлюстравана. Неабыякавыя жыхары агучылі шмат цікавых ідэй і прапаноў. І цяпер набліжаецца той самы час...