Прэзентацыя выдання «Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6» (12+)

27.01.2026 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае



У аўторак, 27 студзеня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі «Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6»





Кніга працягвае традыцыю выдання музейных сшыткаў. 

У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваецца найбагацейшы архіў Адама Багдановіча, які ўключае сотні дакументаў, рукапісаў, машынапісаў і лістоў. 

Шосты сшытак склала непублікаваная раней мемуарная спадчына Адама Ягоравіча Багдановіча, прысвечаная яго нарадавольчай дзейнасці. Таксама ў зборніку прадстаўлены эпісталярыі акрэсленай тэматыкі. Выданне знаёміць з гісторыяй грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Мінска і Беларусі другой паловы ХІХ ст. 

Падчас сустрэчы вас чакае расповед пра самыя яркія моманты з мемуараў Адама багдановіча, а таксама цікавосткі з жыцця нясвіжскіх семінарыстаў і мінчукоў ХІХ ст. ад укладальніцы Валянціны Кароткінай. 

У сустрэчы таксама возьмуць удзел даследчыкі-багдановічазнаўцы і супрацоўнікі музея, якія падзеляцца сваім поглядам на асобу Адама Багдановіча. 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Спадчына" ў Мінску (12+)

22.02.2026 (18:30 - 19:30) кінатэатр "Піянер" (вул. Энгельса, 20)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

24.02.2026 (19:00 - 21:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ