Калядны кірмаш у галерэі “Ў” (24 – 31 снежня)

24.12.2015 - 31.12.2015 12:00 - 17:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

24 – 30 снежня, штодня з 12.00 да 22.00

31 снежня з 12.00 да 17.00

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Незалежнасці 37А)

“Калядны кірмаш”

Гэта апошні пераднавагодні шанец выбраць густоўныя і дыхтоўныя падарункі, пацешыцца цёплай каляднай атмасферай і жывой музыкай!

Цягам васьмі дзён выбітныя дызайнеры Мінска і ўсёй краіны будць прадстаўляць свае працы: упрыгожванні і біжутэрыю, нататнікі і альбомы, торбы і торбачкі, аксэсуары і гаджэты, цацкі і пецкі. Акрамя гэтага “Калядны кірмаш” будзе багаты на творы мастакоў – стэнды з графікай, жывапісам і аўтарскімі фотаздымкамі.

Кожны знойдзе падарунак на нашым “Кірмашы”: зручныя заплечнікі – для падарожнікаў, нататнікі – для цікавых успамінаў, для аматараў фатаграфіі – альбомы мэтраў фатаграфіі, для шанавальнікаў кухонных цырымоній – стылёвая кераміка, для красунь і красуноў – адметная біжутэрыя і ўпрыгожванні, для ашчаднікаў свайго часу – стылёвыя наручныя гадзіннікі, для дзетак – цацкі, з якімі не захочацца расставацца.

Для кожнага падарунка мы зробім святочную эка-запакоўку бясплатна!

Запрашаем на “Калядны кірмаш”!

За аднаўленнем інфармацыі сачыце тут


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Свята хлеба» ў «Суле»

27.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ