Моўны сімпозіюм да 100-годдзя з дня нараджэння айца Аляксандра Надсана ў Лондане

18.09.2026 - 19.09.2026 10:00 - 18:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае
18 і 19 верасня, у пятніцу і суботу, у Скарынаўскай бібліятэцы адбудзецца моўны сімпозіюм да 100-годдзя з дня нараджэння айца Аляксандра Надсана.

Плануецца праца чатырох секцый:

  • Моўная спадчына і скарыназнаўства
  • Мовазнаўства і рэлігійная гісторыя
  • Скарынаўская бібліятэка і дыяспара
  • Сучасныя беларусістычныя даследаванні ў рэчышчы прац Аляксандра Надсана

Вось трошку дакладаў з праграмы:

  • Мова ў варунках акупацыі: сацыялінгвістычныя развагі айца Аляксандра Надсана
  • The Languages of the Belarusian Diaspora in Germany: New Trends and Perspectives
  • Думаць (з) традыцыяй: гісторыя беларускай думкі як праект і як дыскурс

У суботу, 19 верасня ў 11.00, будзе малебен за беларускі народ (аўтарства а. Аляксандра Надсана) у царкве Святога Кірылы Тураўскага. Адправіць службу а. Сяргей Стасевіч.

У 14.00 адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка «Spiritus flat ubi vult».

У 18.00 вас чакае фальклёрная канцэртная праграма Алесі Манькоўскай і Эвэліны Шчадрыной «Дрэва» з удзелам гурта «Вір».

Мовы мерапрыемства — беларуская, ангельская.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Там жа знойдзеце і спасылку на анлайн-удзел.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ