90-годдзе мінскага “Дынама”: футбол і канцэрт

17.06.2017 19:00 - 19:00 пляцоўка ля Палаца Спорту (пр. Пераможцаў, 4) Уваход вольны

Праграма святочных мерапрыемстваў у гонар 90-годдзя ФК «Дынама-Мінск».

Найстарэйшай футбольнай камандзе Беларусі – мінскаму «Дынама» – 18 чэрвеня спаўняецца 90 гадоў.

17 чэрвеня ў гонар юбілею нашага клуба на стадыёне «Трактар» адбудзецца матч ветэранаў мінскага «Дынама» і маскоўскага «Спартака»! Пачатак матчу – 16:00.

У 13:00 у канферэнц-зале Дома Футбола для прадстаўнікоў СМІ адбудзецца прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў матчу.

Прадстаўляць ветэранаў маскоўскага «Спартака» будуць Георгій Ярцаў, Алег Раманцаў, Аляксандр Кокараў, Віктар Самохін, Алег Кужлеў, Рынат Дасаеў, Юры Гаўрылаў, Дзмітры Папоў, Сяргей Юран, Дзмітры Хлястоў, Сяргей Шаўло, Раміза Мамеда, Дзмітры Ананка, Вагіз Хідзіятулін, Сяргей Гарлуковіч, Валерый Шмараў, Уладзімір Букіеўскі, Яўген Палякоў.

У складзе мінскага «Дынама» на поле выйдуць Юры Курбыка, Андрэй Сацункевіч, Людас Румбуціс, Сяргей Бароўскі, Андрэй Лаўрык, Юры Антонавіч, Юры Пудышаў, Андрэй Зыгмантовіч, Ігар Гурыновіч, Віктар Сокал, Юры Трухан, Георгій Кандрацьеў, Андрэй Шаліма, Радзіслаў Арлоўскі, Міхаіл Мархель, Віталь Валадзянкоў, Сяргей Паўлючук, Аляксандр Лухвіч, Уладзімір Журавель, Віктар Шышкін, Сяргей Штанюк!

Пасля матчу свята перамесціцца на праспект Пераможцаў, на пляцоўку ля Палаца Спорту, дзе заўзятараў будзе чакаць забаўляльная праграма: «Дынамоша» і іншыя аніматары для дзяцей, фотазона, аўтограф-сесія з ветэранамі мінскага «Дынама», розныя конкурсы, віншаванні і падарункі.

Кульмінацыяй свята ў гонар 90-гадовага юбілею мінскага «Дынама» стане святочны канцэрт з удзелам J: МОРС, 25/17, ДАЙ ДАРОГУ!

Пачатак – а 19:00!

Весці канцэрт будуць акцёры папулярнага серыяла «Рэальныя Дзецюкі» Уладзімір Селіванаў і Антон Багданаў.

Уваход на ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю мінскага «Дынама» – ВОЛЬНЫ!


Вам можа быць цікава

Галіна Азеран у Берліне

14.05.2025 (20:00 - 22:00) Ballhaus Prinzenallee (33 Prinzenallee)

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Саша Філіпенка ў Кракаве

22.05.2025 (18:30 - 20:00) Gwarek (ul. Władysława Reymonta 17)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ