Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» ў Стаўбуне (Гомельшчына)

21.05.2026 13:00 - 15:00 Дом культуры Бясплатнае
У наступны чацвер, 21 траўня, ёсць крутая магчымасць далучыцца да архаічнага абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы» ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна.

Абрад занесены ў Спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны.

«Страла» — адзін з самых архаічных і відовішчных абрадаў Беларусі. Гэта веснавы жаночы абрад з Гомельскага Палесся, які мае дахрысціянскія карані.

Ён закліканы забяспечыць дабрабыт у сем’ях і гаспадарцы, добры ўраджай на полі, але адна з галоўных мэт — адвесці маланку (Пяруновыя стрэлы) ад вёскі, каб не спаліла хаты і не забіла «добрага молайца» (як спяваецца ў песнях).

То завітвайце паўдзельнічаць у абрадзе!



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Саша Філіпенка ў Кракаве

16.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Сяброўскі каталіцкі пікнік у Варшаве

20.06.2026 (19:00 - 22:00) парафіяльны дом (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ