Ад Калядаў да Раства: гістарычны клуб у Тбілісі

16.12.2024 19:00 - 21:00 прастора «Кропка» Бясплатнае



У панядзелак, 16 снежня, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба.








Дата: 16 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць па рэгістрацыі), Тбілісі 




Гэтым разам тэма — зімовыя святы: ад Калядаў да Раства. 

Беларусы прайшлі доўгі шлях трансфармацыі сваіх і запазычаных традыцый і святаў, каб займець нешта ўнікальнае, але адначасова блізкае ўсім.



Абмяркуюць: 

Чым падобныя Каляды і Хэлоўін? 

Як нашыя продкі хадзілі калядаваць? 

Як Каляды трансфарміраваліся ў Раство? 

Якія старажытныя калядныя традыцыі захоўваюцца ў кожнай беларускай сям’і з самых старажытных часоў? 

У чым гістарычная розніца калядак і шчадровак, і навошта іх адрозніваць.



Вядоўца — спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі.



Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ