Адкрыццё выставы “Абразы і час”

17.10.2018 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (пл. Кастрычніцкая, 1) Уваход вольны

17 кастрычніка 2018 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адкрыецца выстава “Абразы і час” іканапіснай майстэрні Віктара Леанідавіча Доўнара “IKONIQUE”.

Віктар Леанідавіч Доўнар  –  знакаміты беларускі іканапісец, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза кінематаграфістаў, у 1997 годзе Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II узнагароджаны ордэнам Вернага князя Данііла Маскоўскага II ступені. Больш за 25 год кіруе іканапіснай майстэрняй “IKONIQUE”, якая за сваю дзейнасць атрымлівае дыпломы і граматы, у 2011 годзе стала лаўрэатам прэміі Канстанціна Астрожскага і набыла міжнародны статус.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены спісы згубленых абразоў беларускай школы і новае прачытанне вядомых вобразаў, напісаных на міжнародным Лагойскім іканапісным пленэры, фотаплакаты фрэсак і мазаік майстэрні “IKONIQUE”.

Шырокая геаграфія работ іканапіснай майстэрні Доўнара дэманструе, як беражліва захоўваюць мастакі старыя традыцыі фрэскі ў сучасным роспісу. Грунтоўна вывучаючы кананічнае мастацтва іканапісу і кіруючыся лепшымі ўзорамі візантыйскіх майстроў, майстэрня назапасіла вялікі вопыт у стварэнні фрэскавага жывапісу, мазаік і ікон для Царквы. За 25 гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці іканапісцы  распісалі фрэскамі больш за 20 цэркваў і малельных пакояў, створана 15 найскладаных мазаічных пано, напісаны сотні абразоў для іканастасаў праваслаўных цэркваў Польшчы, Беларусі, Украіны, Швейцарыі, Узбекістана, Чарнагорыі і Румыніі.

Майстэрня Доўнара “IKONIQUE” актыўна ўдзельнічае ў навуковых канферэнцыях і міжнародных пленэрах, прысвечаных гісторыі іканапісу і пошукам сучаснага прачытання іканапіснага ладу. Іканапісцы не раз прадстаўлялі свае работы на Міжнародных выставах у Польшчы, Румыніі, Украіне, Беларусі. Пасля правядзення міжнароднага пленэру ў Лагойску, прысвечанага беларускай цудатворнай іконе, іканапісная майстэрня арганізавала і правяла 10 выстаў у Беларусі і за мяжой.

Разам з бацькам у майстэрні працуюць яго сыны – Аляксей і Мікалай, якія маюць адмысловую адукацыю, з’яўляюцца прафесійнымі мастакамі, сябрамі Беларускага саюза мастакоў  і Беларускага саюза дызайнераў.

Выстава працягнецца да 29 кастрычніка 2018 года.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон: 327 26 12 , +37529 350 40 45

(Татарэвіч Марына Аляксандраўна, дырэктар)

 


Вам можа быць цікава

Ганна Янкута ў Лавіньі пад Лазанай

13.07.2025 (18:30 - 21:00) Château de Lavigny (Route d’Etoy 10,)

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Irdorath» у Брне

19.07.2025 (18:00 - 21:00) Letní kino Špilberk (Špilberk 210/1)

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ