Адкрыццё беларускай крэатыўнай прасторы ў Вільні

11.11.2022 10:00 - 20:00 (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

У пятніцу, 11 лістапада, у Вільні адкрываецца новая крэатыўная прастора для беларусаў і беларусак ад каманды Create Culture Group.



Дата: 11 лістапада

Час: з 10.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: Karmelitų gatvė 5, Вільня

Гэта будзе месца, дзе кожны зможа рэалізаваць уласныя ідэі і правесці сваё мерапрыемства.

На працягу дня Create Culture Group запрашаюць усіх, хто шукае месца і шляхі па развіцці беларускіх супольнасцей. Прыходзьце прымерыць да прасторы свае ідэі, мары і пазнаёміцца з камандай праекта.

Акрамя таго, ўжо з першых дзён пасля адкрыцця ў прасторы пачне працаваць каворкінг для ўсіх, хто шукае месца для засяроджанай працы ва ўтульнай і крэатыўнай атмасферы.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ