Акцыя памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні

29.10.2023 16:00 - 18:00 каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A) Бясплатнае



У нядзелю, 29 кастрычніка, беларусы Вільні ладзяць «Ноч (не)расстраляных паэтаў» — імпрэзу-ўшанаванне памяці беларускіх літаратараў, якія былі расстраляныя НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.



Дата: 29 кастрычніка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A, Вільня 


Далучайцеся да ўспамінаў, чытанняў, спеваў, сяброўскіх сустрэч за кубачкам гарбаты ва ўтульным восеньскім скверы, каб аддаць даніну павагі паэтам, літаратарам, інтэлектуалам, якія, нягледзячы ні на што, пакінулі нам спадчыну — Беларусь! 

Будзе вольны мікрафон — калі жадаеце выступіць з вершам, запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах

16.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ