8 і 9 жніўня, праз шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, адзначаных беспрэцэдэнтнымі фальсіфікацыямі, а таксама мужнасцю і годнасцю беларусаў, якія выйшлі абараняць сваё права на голас, свабоду і будучыню сваёй краіны, беларусы па ўсім свеце збяруцца разам, каб яшчэ раз паказаць сваё адзінства і гатоўнасць працягваць змагацца за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь. Зрабілі для Вас падборку з раскладам імпрэзаў, каб вы маглі далучыцца да Дня Годнасці ў сваім горадзе.
8 і 9 жніўня беларусы Літвы збяруцца, каб яшчэ раз паказаць сваё адзінства і гатоўнасць працягваць змагацца за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь.
8 жніўня:
Арганізатары заклікаюць прыходзіць на мерапрыемствы з нацыянальнай сімволікай і беларускімі сцягамі.
9 жніўня ў Беластоку «Fundacja Tutaka» і «Беларуская дыяспара Беластока» запрашаюць на мітынг-канцэрт да Дня Годнасці.
9 жніўня, у Дзень Годнасці, беларусы збяруцца ў Гданьску.
Сярод гасцей сёлетніх урачыстасцяў: журналістка Кацярына Андрэева, гераіня пратэстаў 2020 года, чыя гісторыя натхніла рэжысёрку Мару Тамковіч на стварэнне фільма «Пад шэрым небам», і акторка Аляксандра Вайцэховіч.
9 жніўня ў Варшаве адзначаць Дзень Годнасці.
У праграме — выступы Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Паўла Севярынца, Паліны Шарэнды-Панасюк ды іншых прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама замежных дзеячаў.
Таксама на сцэне:
8 жніўня ў Нью-Ёрку Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА) разам з Беларуска-Амерыканскім Згуртаваннем «Пагоня» запрашаюць далучыцца да мітынгу памяці і салідарнасці, прысвечанага шостай гадавіне народнага ўздыму 2020 года ў Беларусі. Сабрацца, каб ушанаваць памяць загінулых патрыётаў, узняць свой голас за вызваленне палітвязняў і нагадаць свету, што Беларусь працягвае змагацца за свабоду.
Арганізатары заклікаюць прыходзіць з беларускімі сцягамі, плакатамі і сімвалямі салідарнасці.
Памятка па бяспецы: у сувязі з паведамленнямі пра ўзмоцненыя рэйды міграцыйных службаў ЗША, арганізатары просяць удзельнікаў уважліва паставіцца да асабістай бяспекі.
9 жніўня ў Філадэльфіі «Belarus FREEDOM–Philadelphia» запрашае беларускую супольнасць, сяброў Беларусі і ўсіх, каму неабыякавы лёс нашай краіны, далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю.
Гэта магчымасць сабрацца разам, каб:
• ушанаваць мужнасць беларускіх палітвязняў і ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій;
• выказаць падтрымку іх сем'ям;
• нагадаць свету, што беларусы працягваюць барацьбу за свабоду, правы чалавека і годнасць;
• паказаць, што нават далёка ад Радзімы беларусы захоўваюць еднасць.
9 жніўня ў Ролі (Паўночная Караліна) адбудзецца інтэрактыўны палітычны перформанс «Боль. Супраціў. Надзея».
У цэнтры перформансу — жанчына ў белым з завязанымі вачыма. Увасабленне лёсу кожнага з нас. Кожны ўдзельнік зможа завязаць на ёй стужку за кожную страту, якую прынёс рэжым Лукашэнкі: родны дом, сям’ю, сяброў, працу, здароўе, родныя сэрцу мясціны або свабоду. У фінале ўдзельнікі разам разрэжуць стужкі, а яе першы свабодны крок стане сімвалам надзеі для ўсёй Беларусі.
Калі хтосьці не можа прысутнічаць асабіста, але хоча стаць часткай перформансу, арганізатары завяжуць стужку ад яго імя.
9 жніўня беларусы Канады запрашаюць далучыцца да дня памяці ў Таронта, прысвечанага шостай гадавіне падзей жніўня 2020 года.
Праграма:
9 жніўня ўсіх неабыякавых запрашаюць далучыцца да акцыі Салідарнасці з Беларуссю ў Кёльне, каб выказаць падтрымку беларускаму народу, палітвязням і барацьбе за свабоду ды дэмакратыю!
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!