Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Коўне

09.05.2025 - 10.05.2025 10:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае



У пятніцу і суботу, 9 і 10 траўня, літаратары Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева бяруць удзел у Ковенскім літаратурным тыдні.






Вось якія будуць імпрэзы з іх удзелам:


 9 траўня ў 15.00 Сустрэча з пісьменнікамі Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай

Мадэратар — Марус Бурокас.

 Месца: Prezidento Valdo Adamkaus biblioteka-muziejus, S. Daukanto g. 25, Коўна



 9 траўня ў 21:00 Паэтычныя чытанні на чатырох мовах

Удзельнічаюць Юля Цімафеева (Беларусь), Malachi Black (ЗША), Erika Drungytė (Літва) і Judith Zander (Германія).

Мадэратарка — Нерынга Бутнорыутэ.

 Месца: Kauno menininkų namai, v. Putvinskio g. 56, Коўна



 10 траўня ў 11.00 Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам

Мадэратар — Марус Бурокас.

 Месца: Kaišiadorių Jono Aisčio viešoji biblioteka, Gedimino g. 69, Kaišiadorys



 10 траўня ў 16.30 Панэльная дыскусія «Асоба і алгарытм: пісьменніцкая перспектыва»

Удзельнічаюць пісьменнікі Judith Zander (Германія), Joel Haahtela (Фінляндыя), Юлія Цімафеева (Беларусь) і Martina Vidaić (Харватыя).

Мадэратар — Караліс Вішняўскас.

Імпрэза адбудзецца па-ангельску.

 Месца: Kauno menininkų namai, v. Putvinskio g. 56, Коўна



Праграму цалкам глядзіце па спасылцы.


Уваход, выглядае, вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя Змітра Юркевіча "Таямніцы Багрымаў" у Мінску

18.03.2026 (19:00 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ