Сцэнічнае чытанне «Чаму гэта важна» ў Мінску (18+)

24.10.2026 19:00 - 20:30 РТБД (Крапоткіна, 44) 28 BYN
24 кастрычніка — так-так, кастрычніка — Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на сцэнічнае чытанне п’есы Юліі Млевы «Чаму гэта важна».

Маша, Эльга, Воля і Света — чатыры супрацоўніцы станцыі тэхнічнага абслугоўвання, аб’яднаныя агульнай справай. У пэўны момант кожная з гераінь раптоўна сутыкаецца з адчуваннем, што наступае новы этап жыцця. Якім ён будзе, што ад яго чакаць? Зразумець цяжка. Непакой узрастае, калі на станцыю прыходзіць незвычайны заказ... Час ад часу гераіні слухаюць «Поры года» Вівальдзі. П’еса, як і мелодыі кампазітара, нагадвае моцны, але ціхі дождж: з усіх бакоў б’юць думкі, падзеі, жыццёвыя перыпетыі, якія з’яўляюцца каталізатарам не знешніх, а ўнутраных змен.

П’еса напісана на XIV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, якая адбылася летась.

Драматургіня — Юлія Млева 

Літаратурная рэдактарка — Вольга Кавалеўская

Працягласць — 1 г. 30 хв. без антракту.

Сцэнічнае чытанне п’есы — тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста. Чытанне пройдзе на беларускай мове.

Квіткі коштам ад 28 рублёў па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ