Анлайн-канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы «Vada ŭ horadzie»

23.10.2024 - 02.11.2024 19:00 - 13:00 анлайн Бясплатнае


У сераду, 23 кастрычніка, Менская урбаністычная платформа распачынае сваю штогадовую канферэнцыю, тэма якой сёлета — «Vada ŭ horadzie».




Дата: з 23 кастрычніка па 2 лістапада

Месца: ZOOM




На канферэнцыі:

абмяркуюць прыроду водных аб’ектаў і дзейную практыку працы з імі; 

разгледзяць міждысцыплінарны падыход да кіравання воднымі сістэмамі;

 пагутараць пра альтэрнатыўныя падыходы да праектавання, якія ўлічваюць патрэбы вады; 

паспрабуюць наладзіць дыялог паміж спецыялістамі розных сфер.


У праграме:

 23 кастрычніка ў 19.00 — Лекцыя «Вада ў горадзе: уплыў азёрна-рачных сістэм на развіццё гарадскіх тэрыторый»

24 кастрычніка ў 19.00 — Лекцыя «Вада пад горадам: уплыў падземных водных рэсурсаў на жыццё гарадоў»

26 кастрычніка ў 11.00 — Прэзентацыя праекта Fluss Bad Berlin «Жывая вада: Нямецкая практыка ўзаемадзеяння мясцовых супольнасцяў з вадой у горадзе»

28 кастрычніка ў 19.00 — дыскусія «Вада і дух месца: уплыў водных рэсурсаў на фарміраванне лакальнай ідэнтычнасці горада»

30 кастрычніка ў 19.00 — Дыскусія «СУВЯЗЬ БЕРАГОЎ: мост як бар’ер і повязь у гарадской прасторы»

 31 кастрычніка ў 19.00 — Дыскусія «Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»

 2 лістапада ў 11.00 — Дыскусія «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай» 



Далучайцеся, каб пераасэнсаваць стаўленне да вады і знайсці рашэнні для ўстойлівай гарадской будучыні. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Pukst у Гданьску

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Mirzam (Tandeta, 1)

Майстар-клас па завіванні наміткі ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 20.12.2025 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Майстар-клас па вырабе торбачак з дываноў "Чароўны дыван" у Мінску

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-класы па пляценні саламяных павукоў у Беластоку

20.12.2025 18:00 - 21.12.2025 16:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ