Анлайн-прэзентацыя «„Тыя, хто з’ехаў“ і „тыя, хто застаўся“: канфліктнасць паміж рознымі групамі беларусаў»

18.06.2024 15:00 - 17:00 анлайн Бясплатнае
 

У аўторак, 18 чэрвеня, Прэс Клуб Беларусь і «Формула чалавечнасці» ладзяць анлайн-прэзентацыю даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства.







 Дата: 18 чэрвеня

Час: 15.00 (час CET, гэта 16.00 па Мінску і Вільні)

Месца: Zoom 



Даследванне базуецца на 30 глыбінных інтэрвʼю, якія праводзіліся ў Беларусі, Польшчы і Літве ў сакавіку-красавіку 2024 года. 

Арганізатар праекта — публічная ўстанова «Формула чалавечнасці», створаная з мэтай садзейнічаць прымірэнню і абʼяднанню канфліктуючых груп грамадства шляхам узаемадзеяння з носьбітамі розных культур памяці.


«Формула чалавечнасці» даследуе: 

ці сапраўды ў беларускім грамадстве сфармаваліся лініі разлому; 

як аб’яднаць дэмакратычна настроеных людзей і тых, хто лічыць сябе «па-за палітыкай»; 

як выкрываць прапаганду і як супрацьстаяць ёй; 

якія шляхі існуюць дзеля прымірэння паміж канфліктуючымі групамі грамадзянскай супольнасці. 



Спікер — Генадзь Коршунаў, кандыдат сацыялагічных навук



Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Лекцыя Змітра Юркевіча «Таямніцы дома Свяціцкага» ў Мінску

14.04.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Сяргей Чарняк у Вільні

19.04.2026 (18:00 - 20:00) Карчма 1863 (Bokšto g. 2)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ