Арт-майстар-клас «Аб’ект Выпадак Прырода» ў Віцебску

06.11.2022 16:00 - 19:00 арт-прастора «Upgrade» (Кастрычніцкая, 2) 10 рублёў
 У нядзелю, 6 лістапада, у віцебскай арт-прасторы «Upgrade» адбудзецца файны майстар-клас ад праекта «Культуралогія без межаў».


Дата: 6 лістапада

Час: 16.00

Месца: арт-прастора «Upgrade», Кастрычніцкая, 2, Віцебск 


Натхнёны ён творчасцю Жана Арпа, пра якога вы шмат даведаецеся падчас майстар-класа.

Біяморфнае, цякучае, слізгальнае — так можна апісаць мастацтва Жана Арпа.

Арп, art, Арп, art... так іранічна граў словамі Марсэль Дзюшан, кажучы пра Жана Арпа — мастака, скульптара і паэта. Мадзільяні, Клее, Эль Лісіцкі былі паплечнікамі Арпа і вялікімі фанатамі яго мастацтва.

Арп стаіць ля вытокаў не адной плыні ў мастацтве — дадаізм, сюррэалізм, абстракцыянізм... Ён напаўняў свет вакол сябе art-ам, ствараючы чароўную рэальнасць з самых звыклых рэчаў.

Яго галоўная муза — ПРЫРОДА, асноўны прынцып у творчасці — ВЫПАДКОВАСЦЬ, а працы напоўнены абсурднымі вобразамі рэальнасці — АБ’ЕКТАМІ.

Майстар-клас — добрая нагода натхніцца ягонай творчасцю!


Вас чакае: 

лекцыя культуролага і мастачкі Каці Чуняк;

майстар-клас, на якім вы створыце біяморфныя калажы, натхнёныя працамі мастака.

Уваход — 10 рублёў. Толькі не забудзьцеся зарэгістравацца па спасылцы!



Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ