Чытка п’есы «Крумкачы рассейвання» ў Лондане

29.09.2026 19:00 - 21:00 JW3 (341-351 Finchley Road,) 15 GBP
29 верасня, у аўторак, у Лондане адбудзецца сцэнічная чытка п’есы беларускай драматургіні Вольгі Прусак «Крумкачы рассейвання».

П’еса прысвечана Мойшэ Кульбаку (1896-1937) — беларуска-яўрэйскаму пісьменніку, паэту і драматургу, які пісаў на ідыш і быў забіты ў 1937 годзе падчас сталінскага тэрору.

П’еса ўнікальная па структуры і апавядае пра апошнія дні Мойшэ і яго калегаў па літаратурным часопісе на ідыш «Штэрн» («Зорка»).

Вольга Прусак — адна з вядучых сучасных беларускіх драматургаў, лаўрэатка прэміі Тома Стопарда за выдатны дэбют.

Квіткі коштам 15 фунтаў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ