Аўтограф-сэсія Алісы Бізяевай у Шафе

08.04.2017 12:00 - 16:00 Кнігарня "Кніжная Шафа" (пр-т Дзяржынскага, 9) Уваход Вольны

8 красавіка з 12.00 да 16.00 у кнігарні “Кніжная Шафа” адбудзецца сустрэча з чытачамі і аўтограф-сэсія з нагоды выхаду кнігі Алісы Бізяевай “Дзяўчына на прыпынку”.

Аліса Бізяева, журналіст, мастачка і літаратурны крытык. “Дзяўчына на прыпынку” – кніга пра падарожжа, пра пошукі сябе, пра сталенне, пра чаканне, пра роспач і цуды, якія заўсёды недзе побач. Усе апавяданні вельмі розныя, але падаецца, што іх героі – адныя і тыя ж людзі, якія пераходзяць з тэкста ў тэкст, набываючы новыя імёны і змяняючы вопратку сваіх паводзінаў. Усяго 120 старонак добрага, часам крыху меланхалічнага, яле цалкам аптымістычнага чытання. Кніга павінна спадабацца аматарам Маркеса і Картасара.

2 апавяданні з кнігі можна пачытаць:
My Brother Inside
“Азёрны хлеб”
Інтэрв’ю з Алісай: “Сама з сабой я часта размаўляю беларускай…”

Кнігарня “Кніжная Шафа” знаходзіцца па адрасу:
пр-т Дзяржынскага, 9 (5 хвілін пешшу ад станцыі мэтро “Грушаўка”)
Уласнікам аўто – тэлефануйце (029) 645-20-55, і мы адкрыем вам шлагбаум.

Уваход вольны!
Будзем вельмі рады вас бачыць!


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ