Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 5 BYN
У Мінску да 31 жніўня Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае школьнікаў і іх бацькоў на захапляльныя адукацыйныя мерапрыемствы ў межах цыклу «Канікулы ў Доме Коласа».

Што чакае наведвальнікаў:

  • «Кінатэатр у гаражы» — агляд экспазіцыі пра аўтамабілі класіка, чарцяжы і макеты, а таксама прагляд фільма «Колас у Парыжы» (1935 год);
  • «Воўк-Дурань» — экскурсія па мемарыяльнай частцы і лялечнае прадстаўленне паводле твораў Якуба Коласа і народных казак;
  • «Пішу як Колас» — музейна-педагагічны занятак пра гісторыю пісання, а таксама спроба пісьма пяром;
  • «Псеўданімы Коласа» — у гульнявой форме рэбусаў даведацца пра творчыя псеўданімы паэта;
  • «Сябры лесу» — экскурсія па мемарыяльнай экспазіцыі, рэбусы і стварэнне арыгамі лясных жывёл

Кошт кожнага занятку: 5 рублёў з чалавека

Важна: папярэдні запіс абавязковы, заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек.

Час правядзення абмяркоўваецца індывідуальна.

Запіс і даведкі па тэлефонах:

• 270-17-02
• +375 29 284 17 02


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ