Батлейка «Казкі з Ушаччыны» ў Мінску

10.05.2026 11:00 - 13:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 15 BYN
У нядзелю, 10 траўня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца паказ батлейкі «Казкі з Ушаччыны» ад тэатрыка «Дом з марамі».

З маленства мы пазнаем жыццё праз казкі. Яны вучаць нас быць сумленнымі, добрымі, спагадлівымі, ніколі не здавацца і абавязкова марыць…

А потым мы становімся архітэктарамі, настаўнікамі, лекарамі, кіроўцамі і кім заўгодна, а хтосьці, як Пятрусь Броўка, – пісьменнікамі!

На імпрэзе вы сустрэнецеся з чароўнай батлейкай, паглядзіце і паслухаеце казкі з Ушаччыны – мясціны, дзе нарадзіўся і вырас паэт.

Кошт на сям’ю да трох чалавек – 15 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 17 342-09-81.



Вам можа быць цікава

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Ноч музеяў у Белавежскай пушчы

17.05.2026 (11:00 - 18:30) Нацпарк «Белавежская пушча»

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ