Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 14:00 - 16:00 MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20) Бясплатнае
У нядзелю, 6 верасня, Таварыства беларускай мовы ў Лодзі запрашае на сустрэчу размоўнага клуба.

Гэтым разам тэма — мода і стыль.

Пагавораць пра тое, што нам падабаецца, што натхняе і як мода змяняецца з часам. Паспрабуюць паглядзець на моду не толькі як на трэнды, але і як на частку нашага паўсядзённага жыцця.

Ну і, вядома, будзе нагода пагаварыць пра тое, што мы самі носім і чаму.

Прыходзьце размаўляць па-беларуску, дзяліцца думкамі, знаёміцца і проста прыемна бавіць час у добрай кампаніі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Народная камедыя «Баба Шанэль» у Азярцы

06.09.2026 (14:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ