Прэм’ера спектакля «Наступны прыпынак» ва Уроцлаве (16+)

25.09.2026 19:00 - 21:00 Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4) ад 90 злотых

25 верасня, у пятніцу, каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць ва Уроцлаве спектакль «Наступны прыпынак» паводле твораў Камілы Цень.



 Галоўныя героі — звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна і яе верны памочнік Гаркавы — разблытваюць загадкавае забойства. Нуар мінскіх заводскіх ускраін і боль чалавечых трагедый, ненавязлівы гумар і стыль напружанай трасянкі перанясуць гледачоў у рабочыя мікрараёны сучаснага Мінска. 

Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў 

Мастачка-сцэнографка — Міла Гагенка 

У ролях: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў. 


Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі. 

Квіткі коштам ад 90 злотых бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Імпрэза «Intervju. Danijił Vaškievič» у Варшаве

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ