Беларускія кінапраекты на Berlinale

16.02.2024 18:00 - 20:00 (Берлін) Бясплатнае
 

16 лютага Беларуская незалежная кінаакадэмія арганізуе пітчынг у Conference Lounge — прэзентацыю беларускіх кінапраектаў у межах Еўрапейскага кінарынку на Berlinale!





 Дата: 16 лютага

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Niederkirchnerstraße 7, 10963 Berlin


 Сузаснавальнікі кінаакадэміі Ірэна Кацяловіч і Ігар Сукманаў выбралі з больш як 40 заявак 7 стужак да ўдзелу ў пітчынгу: з іх 4 ігравыя, 2 дакументальныя і 1 анімацыйны праект. 

Запрошаныя эксперты з Фінляндыі і Італіі Леэна Пасанэн і Стэфана Тэальдзі будуць рыхтаваць аўтараў да ўдзелу ў EFM. 

Ментары разам з беларускімі фільммэйкерамі прапрацуюць выступ на пітчынгу, зарганізуюць сустрэчы з прадстаўнікамі міжнароднай індустрыі кіно, навучаць іх дзейнічаць на кінарынку самастойна.


Мадэраваць пітчынг будзе дырэктарка «goEast» — Фестывалю кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Гэлеэн Хэрытсэн.


Акрэдытацыя на імпрэзу не патрабуецца. 








Вам можа быць цікава

Syndrom Samazvanca і сябры ў Познані

14.03.2026 (18:00 - 19:30) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Майстар-клас па набойцы «Пералётныя птушкі» ў Мінску

18.03.2026 (15:30 - 17:00) галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ