19 і 20 чэрвеня, у чацвер і пятніцу, у Зялёнай Гуры ў межах фэста «Dni otwartych piwnic i winnic» адбудуцца варштаты беларукіх песень і танцаў.
У чацвер, 19 чэрвеня а 14-й, уроцлаўскі гурт «Беларускія танцы» кліча на варштаты традыцыйных танцаў з жывой музыкай!
Вас чакаюць фігурныя танцы з Беларусі, а таксама з Польшчы і Украіны.
Не трэба мець досведу — усё пакажуць крок за крокам!
Удзел — данацік у капялюшык.
Дата і час: 19 чэрвеня ў 14:00
Месца: Пляцоўка каля віннага склепу «Sala szeptów», Sowińskiego 1A, Zielona Góra
Пазней у чацвер, 19 чэрвеня ў 18.15, клічуць на традыцыйныя мужчынскія спевы ад гурта «Валачобнікі».
«Валачобнікі» — малады і амбітны гурт традыцыйнага мужчынскага спеву з Познані.
Сабраўшыся ўпершыню на Вялікдзень, каб павалачыцца, хлопцы ўжо паспелі значна пашырыць свой рэпертуар, збольшага, з мужчынскіх спеваў Палесся і Падляшша.
Удзел — данацік у капялюшык.
Дата і час: 19 чэрвеня ў 18:15
Месца: Skwer przy piwnicy na Jedności / Sobieskiego, Zielona Góra
А разам з гуртом «Танцы ў Пазнаньцы» і вядоўцамі Настассяй Бякасавай і Святланай Лясовіч будуць танчыць ажно два дні — і чацвер, і пятніцу.
Удзел — данацік у капялюшык.
Дата і час: 19 чэрвеня з 20:30 да 22:00; 20 чэрвеня з 11:00 да 13:00
Месца: на пешаходцы пры ратушы каля вінніцы Bachus, Zielona Góra