Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Будславе сёлета пройдуць 4–5 ліпеня. Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».
Сёлета падчас фэсту адбудзецца асаблівая падзея — прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі.⠀
Прамая трансляцыя цэлебрацый — на Беларускім тэлебачанні.
4 ліпеня (пятніца)
▪️14:00—17:00 — Сустрэча пілігрымаў
▪️18:00 — Святая Імша
▪️20:00 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай царквы)
▪️20:30 — Марыйныя Нешпары
▪️21:00 — Крыжовы шлях
▪️22:00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі»
▪️23:30 — Працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай
5 ліпеня (субота)
▪️00:00 — Святая Імша
▪️02:00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
▪️06:00 — Боская Літургія (візантыйскі абрад)
▪️07:00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці
▪️08:00 — Імша ў базыліцы
▪️09:30 — Фацімскі ружанец
▪️10:30 — Канферэнцыя «Беззаганнае Зачацце: 170 гадоў догмату»
▪️11:30 — Галоўная Імша, Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння
На працягу фэсту будзе магчымасць ушанаваць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і памаліцца перад ім.