Сустрэча "Чаму беларусы ваююць за Украіну" ў Кіеве

паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатна

У суботу, 7 сакавіка, у Кіеве адбудзецца сустрэча "Чаму беларусы ваююць за Украіну".


Чаму беларусы становяцца на бок Украіны ў вайне супраць расійскай агрэсіі?

Якія асабістыя гісторыі, каштоўнасці і рашэнні стаяць за гэтым выбарам?

Вас чакае публічная размова з беларусамі - вайскоўцамі ўкраінскай арміі, якія сёння змагаюцца за свабоду Украіны, а значыць, і за будучыню ўласнай краіны.

Удзел бяруць байцы Салам, Кос, Альгерд, якія распавядуць пра ўласную матывацыю, адказнасць, рызыкі і салідарнасць паміж Украінай і Беларуссю.

Таксама пагавораць пра:

- пра асабістыя рашэнні і шлях у войска

- пра досвед службы беларусаў у падраздзяленнях ВСУ

- пра ролю міжнароднай салідарнасці падчас вайны

Працягласць сустрэчы - 1,5-2 гадзіны.

Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Лекцыя Змітра Юркевіча «Таямніцы дома Свяціцкага» ў Мінску

14.04.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ