Вечар-рэфлексія з Дзмітрыем Строцавым «Сляпы Апакаліпсіс» у Вільні

08.05.2026 18:30 - 20:30 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У пятніцу, 8 траўня, у Беларускім доме адбудзецца вечар-рэфлексія з Дзмітрыем Строцавым «Сляпы Апакаліпсіс» да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Мы не ведалі, якім паветрам дыхаем і якую п’ём ваду».

Гэта гісторыя пра маладосць, якая прыпала на час засекрачанай трагедыі.

Паэт Дзмітрый Строцаў запрашае ў падарожжа па памяці пакалення, якое пісала вершы, кахала і стварала мастацтва, не ведаючы, што кожны іх дзень можа стаць апошнім.

Вас чакае шчыры і балючы аповед пра тое, як Чарнобыль зрабіў цэлы народ «закладнікамі», пакуль астатні свет святкаваў падзенне Берлінскай сцяны.

Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

18.05.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ