«Бетонны батут» у Санкт-Пецярбургу

09.09.2022 - 31.12.2022 12:00 - 12:00 Marina Gisich Project (узбярэжжа ракі Фантанкі, 121) Бясплатнае


9 верасня на эксперыментальнай пляцоўцы Marina Gisich Project у рамках новага кірунку Focus: Belarus стартуе праект «Бетонны батут», які аб'яднае 4 выставы.


Дата: 9 верасня

Месца: Marina Gisich Project, узбярэжжа ракі Фантанкі, 121


Экспазіцыі будуць змяняць адна адну аж да канца года.


У «Батуце» возьмуць удзел мастакі розных пакаленняў, якія маюць беларускія карані: ад тых, хто прадстаўляў Беларускі нацыянальны павільён на Венецыянскай біенале, да аўтараў, якія робяць свае першыя крокі ў асваенні шляху:

Ігар Цішын,

Наталля Залозная,

Уладзімір Парфянок,

Ілля Падалка,

Канстанцін Селіханаў,

Міхаіл Гулін,

Сяргей Кажамякін,

Захар Кудзін,

Міця Махнарылаў,

Таццяна Радзівілка,

Ігар Саўчанка.


Глядач зможа пазнаёміцца з прадстаўнікамі вядомай мінскай школай канцэптуальнай фатаграфіі, вядучымі скульптарамі і, вядома, з аўтарамі, якія працуюць з жывапісам. 


Куратар праекта: Васіль Моталянец.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

04.07.2026 (09:00 - 23:00) Музей пад адкрытым небам

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ