Bulbamovie у Віцебску 9 жніўня!

09.08.2016 19:00 - 20:00 Бітлз-клуб «Чердачок» (вул. Кастрычніцкая, 12) Бясплатнае

«Bubamovie» – гэта фестываль беларускага незалежнага кіно, які з 2011 года праходзіць у Варшаве, з 2015 года праходзіць на 2 пляцоўках:у Мінску і Варшаве.

«Бульбамуві-2016» адкрыў прыем заявак, а таксама пачаў інфармацыйна-адукацыйную праграму. Каманда:  кіна-эксперты, удзельнікі і пераможцы фестывалю мінулых гадоў, акцёры, рэжысёры адпраўляюцца ў падарожжа па краіне з навучальнымі майстар-класамі.

Пытанні, якія мы будзем абмяркоўваць: спрэчкі пра лёс айчыннага кіно, парады будучым удзельнікам конкурсу, дзе браць грошы на свае працы, дзе можна пабачыць беларускае кіно.

Госць сустрэчы праграмны дырэктар фэсту, журналіст, кінакрытык Максім Жбанкоў

У рамках сустрэчы вы пабачыце наступныя стужкі, пераможцы Bulbamovieмінулых гадоў:

Таццяна Сецко «Не веру» (дакументальны, 2013, 35 хв)

Алесь Лапо «Вандроўнік не вернецца» (дакументальны, 2012, 15 хв)

Мітрый Семенаў-Алейнікаў «Одной крыві” (мастацкі, 2015, 15 хв)

Андрэй Такінданг  «Горад» (анімацыя, 2013, 4 хв)

Марыя Матусевіч «Фокус» (анімацыя, 2013, 5 мхв)

Сустрэча адбудзецца 9 жніўня  19.00 у Бітлз-клубе «Чердачок» (вул. Кастрычніцкая, 12).

Чакаем вас на нашых мерапрыемствах у вашым горадзе.Уваход свабодны!

“Bulbamovie-2016” – твой погляд, твой крэатыў. Прыходзь і перамагай!


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету» ў Вільні

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі ўніверсітэт, інстытут міжнародных стасункаў і палітычных навук (паверх 4, аўдыторыя 402) (Vokiečių 10)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ