Бясплатны вэбінар: “Майстэрства публічнага выступу для журналістаў і не толькі” ад Ягора Прыстаўкі

15.12.2020 18:30 - 20:30 ZOOM Бясплатнае

Чаму аднаго рэпарцёра хочацца слухаць, а іншага — не? Што гэта: харызма, стыль, падача, інтанацыя?

Пра тое, як па-майстэрстку прамаўляць перад камерай і вялікай аўдыторыяй на бясплатным вэбінары раскажа аўтар курсаў прамоўніцкага майстэрства Ritor.by, кандыдат філалагічных навук Ягор Прыстаўка.


Гэты зноў нудзіць. Я зноў чую голас прыўкраснага далёка. Зноў мяне калыхаюць інтанацыі чорна-белай тэлевізіі майго дзяцінства: “На паседжанні гродненскага аблвыканкама было вырашана…”, “адбылося двухбаковая сустрэчы кіраўнікоў трох краінаў”. 

А іншы быццам рэжа словам. Яго мова вабіць, штурхае, абуджае і чапляе душу. Я, быццам, яго ведаю!

Хочаце, каб вас слухалі? Мой рэцэпт просты. Адключыце лапідарны БТшны стыль. Уключыце жывыя эмоцыі, вядзіце дыялог з гледачом і гаварыце на яго мове. Навучыцца гэтаму паспрабуем на бясплатным вэбінары ад Ягора Прыстаўкі.

Вэбінар на платформе Zoom у аўторак, 15 снежня з 18:30 да 20:30, праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў.

Рэгістрацыя тут


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ