Беларуская кніга ў Варшаве. “Беларусь ідзе да Еўропы”

22.05.2014 16:30 - 17:30 Warszawskie Targi Książki (стэнд Books from Belarus - 170a/D19 (D19 – нумар сектара, побач з якім знаходзіцца стэнд) Бясплатнае

Беларуская кніга ў Варшаве

22-25 мая ў Варшаве пройдзе штогадовая кніжная выстава — Warszawskie Targi Książki. Упершыню за некалькі апошніх гадоў на выставе будзе дзейнічаць беларускі стэнд.
Мэта стэнда Books from Belarus — прадставіць замежным выдаўцам і кнігарам новыя імёны беларускай літаратуры, пазнаёміць з яскравымі мастацкімі і публіцыстычнымі выданнямі, а таксама разбіць закасцянелыя стэрэатыпы і аднавіць састарэлую інфармацыю пра нашу краіну і яе культурныя набыткі.На стэндзе таксама можна будзе набыць апошнія навінкі беларускай літаратуры. Каардынаты Books from Belarus – 170a/D19 (D19 – нумар сектара, побач з якім знаходзіцца стэнд).
У працы стэнда возьмуць удзел прадстаўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў, “Літаратурнага Дома “Логвінаў” і моладзевага інтэрнэт-часопіса 34mag.net.
Акрамя таго, на Варшаўскай кніжнай выставе адбудуцца выступы беларускіх літаратараў.

План беларускіх выступаў у Варшаве:

22 мая – чацвер 16.30 -17.30 прэзентацыйная зала LONDYN C:
“Беларусь ідзе да Еўропы”
Удзел бяруць: перакладчыца Малгажата Бухалік, пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Ева Вежнавец, Артур Клінаў.

23 мая -пятніца, 17.00 -18.00, прэзентацыйная зала LONDYN C:
From Belarus with Love. Паэтычныя чытанні з Андрэем Хадановічам.

Вядучая – Ева Вежнавец.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ