Чарнобыльскі шлях у Беластоку

26.04.2026 17:00 - 19:00 Кансулят РБ (skwer Wolnej Białorusi 1) Бясплатнае


 У нядзелю, 26 красавіка, беларусы Беластока ладзяць акцыю, прысвечаную 40-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 





26 красавіка — 40 гадоў пасля Чарнобылю. Трагедыі, якая назаўсёды змяніла лёсы мільёнаў людзей і мацней за ўсё закранула Беларусь. 

Мы памятаем яе ахвяраў і не дазволім, каб наша краіна зноў стала закладніцай ядзернай пагрозы. Чарнобыль не забыты. І ніколі не будзе.

 Сёння рэжым Лукашэнкі: 

 плануе будаваць другую АЭС 
 размяшчае расейскую ядзерную зброю ў Беларусі 
 развівае ваенную інфраструктуру для яе выкарыстання 

 Мы выходзім, каб сказаць: 

Не — новаму Чарнобылю. 

Не — ядзернай зброі ў Беларусі. 

 за бяспеку Беларусі і суседніх краін 

 у салідарнасці з Украінай, якая ўжо адчула ядзерную пагрозу падчас вайны 

 За незалежную бяз’ядзерную Беларусь. 

 Прыходзьце, каб паказаць: беларусы памятаюць Чарнобыль і не хочуць новых ахвяраў. 


Вам можа быць цікава

Мерапрыемствы да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі ў Мінску

23.04.2026 12:00 - 24.04.2026 15:00 музей «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19,)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ