17 красавіка мультыдысцыплінарная мастачка Anastasia Rydlevskaya выпускае сінгл Did You Tell Her?, які стане першым з новага альбома. Гэта гісторыя аб здрадзе і падмане, пераплаўленая праз горны творчасці. Калі боль і пакуты робяцца настолькі невыноснымі, застаецца толькі адно — перакаваць іх у золата. Так і атрымалася гэтая гуллівая, жыццесцвярджальная песня, якая натхняе цвёрда трымаць эмансіпуючы вымпел праўды.

«Гэтая песня — квінтэсенцыя смеласці, цёмнай жаночай сексуальнасці і нязручнага жаночага голасу, які спрадвеку заглушаўся «абясшкоджвальнымі» ярлыкамі «вар’ятка», «прастытутка» і «сука», — распавядае Анастасія. — Любая жанчына, якая выходзіла за межы вобраза святой жонкі, абясцэньвалася, пазбаўлялася экзістэнцыяльнай паўнаты. Ёй забаранялі тое, што заўсёды было даступна і заахвочвалася ў мужчынах: не агрэсія — а сіла, не вар’ят — а неразгаданы геній, не шлюха — а шчодры на любоў».
Па словах Анастасіі, архетыпы witch, bitch і whore стагоддзямі былі інструментамі падаўлення жанчын. У гэтай песні яна здымае з іх стыгму і вяртае ім сілу. Лірычная гераіня не баіцца — і нават не дапускае думкі, што варта баяцца — агучваць праўду, якую яна пражыла, у той агрэсіўнай і шчырай форме, якую яна сама выбірае. Яна гаворыць яе гучна і без сораму. Так жаночая сіла ператвараецца ў сапраўдную feminine rage — тую, што адмаўляецца быць змешчанай у скрыню «зручнай жанчыны», адмаўляецца надзяваць ярлыкі, і, галоўнае, праяўляе сваю самасць на поўную моц. Як і мусіць быць.
Did You Tell Her? — гэта першы сінгл з новага альбома Alchemia, выхад якога запланаваны на жнівень 2026 года. Сінгл даступны на ўсіх стрымінг-платформах па спасылцы:
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.