Дабрачынная экскурсія «Рамантычны Мінск»

11.03.2022 19:00 - 20:30 (аглядная пляцоўка ля кафедральнага сабора на Нямізе) Бясплатнае

11 сакавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае на дабрачынны шпацыр «Рамантычны Мінск». Экскурсавод — Святлана Грышкевіч.



Дата: 11 сакавіка

Час: 19.00

Месца: аглядная пляцоўка насупраць кафедральнага сабора Сашэсця Святога духа, Мінск

Гэта шпацыр па самым цэнтры горада, які прасякнуты гісторыямі любві і кахання палітыкаў, паэтаў, музыкаў. Вы даведаецеся пра шчаслівыя і неузаемныя, легендарныя і сучасныя стасункі, у якіх не апошнюю ролю адыграў наш горад. І, вядома ж, паглядзіце на Мінск іншымі, закаханымі вачыма.

Працягласць ~1,5 гадзіны.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам. Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку

05.09.2026 (11:00 - 19:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ