«Дачакайся, матуля»: Вайцюшкевіч прадставіць у Мінску праграму на вершы Бураўкіна

26.05.2017 19:00 - 19:00 Палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3) ад 18 руб.

26 мая ў мінскім Палацы культуры імя Шарко ў межах сольнага канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч і WZOrkiestra выканаюць лепшыя песні на вершы паэта Генадзя Бураўкіна – аднаго з галоўных лірыкаў беларускай паэзіі.

Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму –тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Паздней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013), «Наша песня» (2015). Былі і неальбомныя творы – напрыклад, песня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме.

– Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне іншых Генадзь Бураўкін выдзяляеца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж «Калыханка», «Месяц – жоўтая лодка» или «Дачакайся матуля» – гэта праніклівая лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова, – кажа Вайцюшкевіч. – А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто мне тэлефанаваў пасля канцэрта і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Зараз такога няма і больш не будзе.

Паэт Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця амаль тры гады таму – 30 траўня 2014 года.

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra

з праграмай «Дачакайся, матуля» – песні на вершы Г.Бураўкіна

26 мая – Палац культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3). Пачатак у 19.00

Квіткі ад 18 руб. Продаж: у касах і на сайтах Kvitki.by, Bezkasira.by, Smsbilet.by.

Інфалінія: +375 33 661 14 32


Вам можа быць цікава

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

13.12.2025 (19:00 - 20:00) SaliGari Bar (Simplonstraße 23)

Спектакль Светы Бень "Дзверцы ў сэрца" ў Берліне (3+)

14.12.2025 (16:00 - 17:00) Zuckerwattenkrawatten (Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ