Працягваем сумаваць. У нас ужо былі вечарыны з нагоды міжнародных дзён дудаў, жанчын і дурняў. Была смыковая музыка, ірландшчына і местачковы social dancing. На што некаторыя воіны сьвятла скардзіліся, маўляў, чаму так многа баявога гапака і так мала нашага мілага спрадвечна-фэнтэзійна-сярэднявечнага? І вось для захаваньня балансу ў Сонечнай сістэме мы вырашылі ўдарыць жалезнай рукой медзіваля па гэтаму вашаму народніцкаму раздарожжу і разгвазьдзяйству!
Такім чынам, на чарговай вечарыне Дударскага клубу у бліжэйшую сераду — маразуля наносіць ацьветны ўдар! Адмысловым госьцем — гурт Lity Taler са старымі і новымі танцамі пра галоўнае.
Ну і як звычайна на вечарынах Дударскага Клубу штосераду — шарыкі-фанарыкі, шмат імправізацыі, беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, скрыпкі, цымбалы, бубны, баўгаркі, перфаратары і іншыя народныя інструменты народаў Галактыкі. І да прэбудзе із вамі конскі бранль, юныя падаваны.
8 красавіка, серада, Jack Club, вул. Няміга 12
Уваход 50 тыс. (уключаны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар). Квіткі толькі на месцы.
Клуб адчынены з 18:30, пачатак пасьля 19:00.
Пра ўмовы бясплатнага ўваходу для музыкаў і халяўныя напоі тут:https://vk.com/dk_2015?w=wall-87796085_44
=== Агульнае бла-бла-бла пра вечарыны ===
Легендарныя вечарыны Дударскага Клубу — дыскатэкі пад дуды —цягам 2007-2012 з маленькай кавярні выраслі да самага вялікага клуба Менску, а цяпер аднаўляюцца праз тры гады перапынку ў абноўленым фармаце.
Народная музыка розных краінаў, танцы розных канфэсій і напоі розных гатункаў. Найлепшыя музыкі ў галіне традыцыйных інструмэнтаў розных культур, ня толькі дудары. Месца ў самым цэнтры гораду для рэгулярнай сустрэчы зь сябрамі, размоваў, танцаў і весялосьці.
У гэтым сэзоне мы троху зьмяшчаем акцэнт з выключна дудаў да народнай музыкі агулам, ня толькі беларускай. Дуды нікуды не сыходзяць, але фармат пашыраецца інструмэнтальна да скрыпак, ліраў і іншых цымбалаў, а геаграфічна ахоплівае як мінімум бабульку Эўропу.
Мы хочам, атрымаць нейкі ўмоўны “фолк-паб” па серадах, дзе будзе камфортна і этнографам, і рэканструктарам-мэдывальшчыкам, і ралевікам і іншым розным прыўкрасным кельтам і балканцам, каторыя нам не чужыя. Ну і ты заходзь, наш дарагі касмапалітычны юзэрнэйм ;)
Мы хочам, каб серада была днём, калі харошыя людзі ведаюць, што нешта цікавае ў горадзе адбываецца ва ўсякім разе. Што ёсьць месца, куды можна пайсьці патанчыць, паслухаць неплястмасавую музыку, вырашыць амурныя пытаньні альбо проста сустрэцца зь сябрамі за кілішкам гарбаты.
Мы хочам, каб усе разумелі — мы самі, усе разам, ствараем сабе сьвята сваім удзелам.
Тэмы былых і бліжэйшых вечарынаў:
25.02 — адкрыцьцё сэзону, “бітва на дудах”
04.03 — смыковая музыка
11.03 — міжнародны дзень жанчын і дудаў
18.03 — кельцкія дудовыя радасьці
25.03 — гуканьне вясны
01.04 — дзень дурня
08.04 — медываль наносіць удар
15.04 — удакладняецца
22.04 — удакладняецца
29.04 — закрыццё сезону, этнадыско ад гурта Pawa
Штосераду да канца красавіка, Jack Club, вул. Няміга 12, 19:00