Двухдзённы трэнінг для беларусак «Вось так я цяпер жыву» ў Вільні

19.02.2022 - 20.02.2022 11:00 - 17:00 ------------ Бясплатнае

19 і 20 лютага ў Вільні пройдзе псіхатэрапеўтычны трэнінг для беларусак.



Дата: 19 і 20 лютага

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: будзе паведамлена ўдзельніцам асабіста

Трэнінг пройдзе ў фармаце форум-тэатру. Форум-тэатр — гэта спосаб абмеркавання праблем і вырашэння канфліктаў, заснаваны на спалучэнні тэрапеўтычных і тэатральных методык.

Форум-тэатр стварае прастору для дыскусій і прайграе сцэнары з рэальнага жыцця, што дапамагае людзям пашырыць сваё ўяўленне аб рашэнні праблем.

Трэнінг — гэта:

— спосаб абмяняцца сваім досведам з аднадумкамі ў бяспечным і камфортным асяроддзі;

— спроба выказаць свае пачуцці і эмоцыі ў любой вербальнай і невербальнай форме, калі слоў ужо не засталося і здаецца, што больш нічога адчуваць ужо немагчыма;

— магчымасць пагаварыць з сабой і паглядзець на сябе збоку, каб паспрабаваць адказаць на пытанне «Хто я зараз?» і «Як я зараз жыву?».

Вядоўца — Лена Агарэлышава, трэнерка па форум-тэатры (праца з крызіснымі групамі, арганізацыя форум-пастановак), магістр сацыялогіі, выкладчыца і папулярызатарка гендэрнай тэорыі.

Дэдлайн падачы заявак 17 лютага. Колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзелу запоўніце невялікую анкету.


Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ