Дыскусія «Ад 17 чэрвеня да трагедыі Беларусі: чаму гісторыя абавязвае нас дзейнічаць» у Дрэздэне

17.06.2025 14:15 - 16:00 Evangelische Hochschule Dresden (Dürerstr. 25) Бясплатнае



У аўторак, 17 чэрвеня, у Дрэздэне адбудзецца дыскусія «Ад 17 чэрвеня да трагедыі Беларусі: чаму гісторыя абавязвае нас дзейнічаць»





Мерапрыемства завяршае цыкл сустрэч «Турма Беларусь: нябачныя вязні Еўропы» і аб’ядноўвае асабістыя жыццёвыя гісторыі, палітычны аналіз і гістарычную памяць. 

Спецыяльная госця — палітвязынка Ксенія Луцкіна

Форум ладзіцца 17 чэрвеня — роўна праз 72 гады пасля народнага паўстання ў ГДР. Такім чына, мерапрыемства звязвае гісторыю дыктатуры ў Германіі і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі і задае пытанне: чаму мы можам навучыцца з мінулага, якую адказнасць гэта нясе сёння? 

Праграма такая:
 

14:15 Прывітальнае слова 

14:20 Круглы стол, у якім бяруць удзел: 

  • Ксенія Луцкіна (журналістка, былая палітвязынка) 
  •  Іна Румянцава (старшыня Taskforce Belarus e.V.i.G., праваабаронца) 
  • Маркус Мекель (былы міністр замежных спраў, праваабаронца ГДР) 
  • д-р Ірына Кашталян (гісторык, мемарыял Бухенвальд) 


15:00 Мадэраваная дыскусія з аўдыторыяй 


Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава Андрэя Кандрацюка ў Брэсце

11.07.2025 17:00 - 27.07.2025 18:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Вішнёвы фэст у Глыбокім

18.07.2025 14:00 - 19.07.2025 20:00 ------------

Летні Сінемаскоп у Мінску

25.07.2025 19:30 - 30.08.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ